Храналогія галоўных падзеяў і дат

Гісторыі Беларусі

(Паводле “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”. Мінск. 2001)

100 тысяч гадоу назад

3'яўленне на тэрыторыі Беларусі першых людзей.

100 — 5 тысяч гадоу назад

Каменны век.

Каля 25 тысяч гадоу назад

Найстаражытнейшыя з вядомых вучоным стаянкі чалавека каля вёсак Юравічы (Калінкавщкі раён) i Бердыж (Чачэрскі раён).

Канец III тысячагоддзя да н. э. — VII ст. да н. э.

Бронзавы век.

VII ст. да н. э. — VIII ст. н. э.

Жалезны век.

VI — VIII стст.

Пачатак славянізацьі тэрыторьі Беларусі.

VIII — Х стст.

Існаванне саюзаў летапісных плямён крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.

862 г.

Першая згадка ў летапісах пра Полацк.

Сярэдзіна Х ст.

Утварэнне Полацкага княства, першай старажытнабеларускай дзяржавы.

947 г.

Першыя звесткі пра Віцебск.

Каля 980 г,

Летапісныя паведамленні пра першага беларускага князя Рагвалода. "Крывавае вяселле"

980 г.

Першыя летапісныя звесткі пра Тураў.

Каля 985 г.

Першая згадка ў летапісе пра Заслаўе.

988 — 1001 гг.

Княжанне ў Полацку Ізяслава, сына Рагнеды Рагвалодаўны.

992 г.

Утварэнне Полацкай епархіі.

1000 г.

Смерць вялікай княгіні Рагнеды.

1003 — 1044 гг.

Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.

1005 г.

Заснаванне Тураўскай епархіі.

1019 г.

Першыя летапісныя звесткі пра Берасце.

1021 г.

Войска полацкага князя Брачыслава авалодала Ноўгарадам. Бітва палачанаў з дружынай Яраслава Мудpaгa на Судоме.

1029 г.

Нарадзіўся найславуцейшы з старажытнабеларускіх князёў Усяслаў Чарадзей.

1044 — 1066 г.

Будаўнщтва ў Полацку трэцяга на ўсходнеславянскіх землях (пасля Kieвa i Ноўгарада) Сафійскага сабора, які ciмвaлiзaвaў незалежнасць Полацкага княства.

1044 — 1101 гг.

Княжанне ў Полацку ўсяслава Брачыславіча, празванага Чарадзеем.

1065 г.

Першыя летапісныя звесткі пра Браслаў.

1066 г.

Пераможны паход палачанаў на Ноўгарад.

3 сакавіка 1067 г.

Бітва на Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея i злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. Першыя летапісныя звесткі пра Менск.

1067 г.

Першая згадка ў летапісе пра Воршу.

1068 — 1069 гг.

Княжанне Усяслава Чарадзея ў Kieвe.

1078 г.

Перамога палачанаў над войскамі ўладзіміра Манамаха. Першае паведамленне летапісаў пра Лагойск.

1097 г.

Першыя летапісныя звесткі пра Пінск.

14 красавіка 1101 г.

Памёр князь Усяслаў Чарадзей.

1-я палова XII ст.

Смаленскае княства здабыло самастойнасць.

1101 — 1119 гг

Княжанне ў Менску Глеба ўсяславіча (Глеба Менскага).

1102 г.

Заснаванне горада Барысава.

Каля 1104 — 23 траўня 1167 г.

Жыццё i дзейнасць асветніцы Еўфрасінні Полацкай.

1116 г.

Першыя згадкі ў летапісе пра Слуцк.

1127 г.

Першыя летапісныя звесткі пра Гародню.

1127 — 1159 гг.

Княжанне у Смаленску Расціслава Мсціславіча.

1129 г.

Высылка полацкіх князёў у Візантыю.

Каля 1130 — каля 1182 г.

Жыццё і дзейнасць славутага пісьменніка і прапаведніка Кірылы Тураўскага.

1136 г.

Першыя паведамленні пра гарады Крычаў i Прапойск (Слаўгарад).

1142 г.

Першыя летапісныя звесткі пра Гомель.

1147 г.

Першыя летапісныя звесткі пpa Брагін і расейскую Маскву.

Паміж 1152 1 1161 г.

Будаўніцтва ў Полацку дойлідам Іаанам Спасаўскага (Спаса-Еўфрасіннеўскага) саборнага храма.

1155 г.

Першая згадка пра Мазыр.

1156 г.

Першыя звесткі пра Мсціслаў.

1158 г.

Заваёва незалежнасці Тураўскім княствам.

1161 г.

Полацкі майстар-ювелір Богша (у хрышчэнні Лазар) стварыў крыж Еўфрасінні Полацкай.

1180-я гг.

У Гародні збудавана Барысаглебаўская (Каложская) царква.

Каля 1186 г.

Стварэнне “Слова пра паход Ігаравы”.

1186—1216 гг.

Княжанне ў Полацку Валодшы (Уладзіміра).

1203, 1206, 1216 г.

Паходы полацкіх дружын на нямецкіх рыцараў у Ніжняе Падзвінне.

1213 г.

Першыя летапісныя звесткі пра Рэчьщу.

Пачатак XIII ст.

Утварэнне Новагародскага княства.

1240-я гг.

Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.

Каля 1248 — 1263 г.

Княжанне ў Новагародку князя Міндоўга, першага вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага.

1240 г.

Удзел палачанаў у разгроме шведскіх рыцараў на Няве.

1242 г.

Разгром нямецкіх рыцараў Аляксандрам Неўскім з удзелам полацкай i віцебскай дружын на Чудскім возеры.

1249 г.

Князь Міндоўг разграміў каля горада Крутагор'е войска татарскага хана Койдана. 3 таго часу горад атрымаў назву Койданава (з 1932 г. Дзяржынск).

1252 г.

Першыя летапісныя звесткі пра Наваградак (Навагрудак), Слонім i Ваўкавыск.

1253 г.

Вялікі князь Міндоўг атрымаў тытул караля i каранаваўся ў Наваградку.

1258 — 1259 гг.

Паход мангола-татараў на Беларусь.

1260 г.

Войска Вялікага Княства Літоўскага разбіла крыжакоў каля возера Дурбэ.

1264 — 1267 гг.

Княжанне вялікага князя Войшалка (сына Міндоўга).

1267 г.

Першыя леташсныя звесткі пра Магілёў.

1267 — 1270 гг.

Княжанне вялікага князя Шварна.

1270 — 1282 гг.

Княжанне вялікага князя Трайдзеня.

1284 г.

Разгром войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войскаў каля вёcкi Магільна (цяпер Уздзенскі раён).

1295 — 1316 гг.

Княжанне вялікага князя Віценя.

1295 г.

Пагоня зацверджана як герб Вялікага Княства Літоўскага.

1307 г.

Добраахвотнае ўваходжанне Полацкай зямлі ў Вялікае Княства Літоўскае.

1314 г.

Перамога Давыда Гарадзенскага над нямецкімі рыцарамі пад Наваградкам.

1315 г.

У склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшла Берасцейская зямля.

1316 — 1341 гг.

Княжанне вялікага князя Гедзіміна.

1317 г.

Заснаванне Літоўскай мітраполіі.

1320 г.

Уваходжанне Віцебскага княства ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Гедзімін заснаваў горад Беласток.

1320 — 1330-я гг.

Уваходжанне ў склад Вялікага Княства Літоўскага Турава-Пінскай зямлі.

1323 г.

Перанясенне сталщы дзяржавы з Наваградка ў Вільню.

1331 г.

Перамога войскаў вялікага князя Гедзіміна над рыцарамі Тэўтонскага ордэна на рацэ Акмяне.

1341 — 1345 гг.

Княжанне вялікага князя Яўнута.

1345 — 1377 гг.

Княжанне вялікага князя Альгерда.

1348 г.

Перамога войскаў Вялікага Княства над нямецкімі рыцарамі на рацэ Стрэве.

1355 г

Да Вялікага Княства Літоўскага далучана Бранскае княства.

1358 г.

У склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшло Мсціслаўскае княства.

1362 г.

Перамога нашых войскаў на чале з Альгердам над злучанымі сіламі Залатой арды на рацэ Сінія Воды, у выніку чаго бьлі вызвалены ад татарскага прыгнёту i ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага Kieўская, Чарнігаўская, Валынская, Падольская i Пераяслаўская землі.

1368 — 1372 гг.

Паходы вялікага князя Альгерда на Маскву.

1377 — 1392 гг.

Княжанне вялікага князя Ягайлы.

8 верасня 1380 г.

Кулікоўская бітва, у якой удзельнічалі Андрэй Альгердавіч (Андрэй Полацкі), Дзмітры Альгердавіч ды інш. Князі і ваяводы з беларускіх зямель.

1385 г.

Крэўская ўнія Вялікага Княства Літоўскага i Польскагa Каралеўства.

1387 г.

Вільня першая з беларускіх гарадоў атрымала магдэбургскае права.

1390 г.

Магдэбургскае права нададзена Берасцю.

1391 г.

Самакіраванне паводле магдэбургскага права атрымала Гародня.

1392 г.

Востраўскае пагадненне паміж Вітаўтам i Ягайлам аб перадачы ўлады ў Вялікім Княстве Вітаўту.

1392 — 1430 гг.

Княжанне вялікага князя Вітаўта.

12 жніўня 1399 г.

У бітве з татарамі на рацэ Ворскле загінуў апошні полацкі князь Андрэй Альгердавіч.

1404 г.

Уваходжанне Смаленскага княства ў Вялікае Княства Літоўскае.

1408 г.

Усталяванне мяжы паміж Вялікім Княства Літоўскім i Маскоўскім Княствам па рэках Ацэ i Угры.

15 ліпеня 1410 г.

Разгром арміі Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам злучанымі ciлaмі Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеўства.

1411 г.

Тарунскі мір Вялікага Княства i Польшчы з Тэўтонскім ордэнам.

1413 г.

Гарадзельская ўнія Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеуства.

1430 — 1432 гг.

Княжанне вялікага князя Свідрыгайлы.

1432 — 1440 гг.

Княжанне вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.

1468 г.

Прыняцце Судзебніка вялікага князя Казіміра Ягайлавіча, першага збору законаў дзяржавы.

1490(?) — 1551(?) гг.

Жыццё і дзейнасць асветніка, заснавальніка беларускага i ўсходнеславянскага кнігадрукавання Францішка Скарыны.

1492 — 1506 гг.

Княжанне вялікага князя Аляксандра.

1492 — 1494 гг.

Першая вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім.

1498 г.

Полацк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права.

1499 г.

Магдэбургскае права нададзена Менску.

1500 — 1503 гг.

Вайна Масковіі з Bялікім Княствам JIiтoўcкім.

1506 — 1548 гг.

Княжанне вялікага князя Жыгімонта I Старога.

5 жніўня 1506 г.

Разгром нашымі войскамі на чале з Mixaілам Глінскім крымскіх татараў пад Клецкам.

1507 — 1508 гг.

Вайна Масковй з Вялікім Княствам Літоўскім.

1512 — 1522 гг.

Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім.

8 верасня 1514 г.

Бліскучая перамога 35-тысячнай арміі Вялікага Княства на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім над 80-тысячным войскам маскоўскіх захопнікаў пад Воршай.

1516 г.

Выхад у свет паэмы Яна Вісліцкага “Пруская вайна”, прысвечанай перамозе пад Грунвальдам.

6 жніўня 1517 г.

Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу.

1522 г.

Францішак Скарына заснаваў у Вільні першую на тэрыторыі Усходняй Еўропы друкарню.

1523 г.

Выйшла ў свет паэма беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”.

1529 г.

Прыняты першы Статут Вялікага Княства Літоўскага.

1534 — 1537 гг.

Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім.

1548 — 1572 гг.

Княжанне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста.

1557 г.

Прынята “Устава на валокі”, якая ўнармавала ў Bялікім Kнястве Літоўскім зямельную рэформу.

1557— 1633 гг.

Жыццё i дзейнасць выдатнага палітычнага, грамадскага i ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Льва Caпегi.

1558 — 1683 гг.

Інфлянцкая (Лівонская) вайна Масковіі з Інфлянцкім (Jiівонскім) ордэнам, Bялікім Княствам Літоўскім і Польшчай.

1559 г.

Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага.

1562 г.

Сымон Будны распачаў кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы.

Люты 1563 г.

Войска Івана IV Жахлівага захапіла Полацк.

Студзень 1564 г.

Разгом маскоўскага войска на рацэ Вуле.

1566 г.

Зацверджаны Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага.

1569 г.

Аб'яднанне Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеуства ў Рэч Паспалітую.

1573 г.

Княжанне вялікага князя Генрыха Валезага (Валуа).

1576 — 1586 гг.

Уладаранне вялікага князя i караля Сцяпана Батуры (Стэфана Баторыя).

Жнівень 1579 г.

Вызваленне Полацка ад маскоўцаў.

1579 г.

Пераўтварэнне Віленскага калегіўма ў акадэмію - першую вышэйшую навучальную установу ва Усходняй Еўропе.

Каля 1580 г.

Васіль Цяшнскі выдаў беларускі пераклад Евангелля.

1581 г.

Створаны Галоўны літоўскі трыбунал — найвышэйшы судовьі i апеляцыйны орган Вялікага Княства Літоўскага. Адкрыццё Полацкага езущкага калегіўма.

1587— 1632 г.

Уладаранне вялікага князя i караля Жыгімонта Вазы.

1588 г.

Зацверджаны трэці Статут Вялікага Княства Лтоўскага.

9 кастрычніка 1596 г.

Сабор у Берасці абвясціў унію праваслаўнай i каталіцкай цэркваў Рэчы Паспалітай.

1600 — 1629 гг.

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй.

27 верасня 1605 г.

Вялікі гетман Ян Караль Хадкевіч на чале 4-тысячнага аддзела, які складаўся пераважна з беларусаў, разграміў пад Кірхгольмам (паблізу Рыгі) 14-тысячную шведскую армію.

1609 — 1618 гг.

Вайна Рэчы Паспалітай з Расеяй

Верасень 1610 г.

Войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву.

1618 г.

Дзявулінскае замірэнне паміж Расеяй i Рэччу Пacпaлiтай, паводле якога Вялікае Княсгва Літоўскае вярнула сабе Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну i Ноўгарад- Северскую зямлю з 30 гарадамі.

1621 г.

Войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Янам Каралем Хадкевічам разграмілі турэцкую армію пад Хоцінам.

12 лістапада 1623 г.

Забойства вщебскімі бунтаўшчыкамі полацкага ўніяцкага архіепіскапа Ясафата Кунцэвіча.

1629 — 1680 гг.

Жыццё i дзейнасць пісьменніка, грамадскага дзеяча і асветніка Сімяона Полацкага.

1632 — 1634 гг.

Вайна Pacei з Рэччу Паспалітай (Смаленская вайна), у выніку якой Смаленск застаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім.

1648 — 1651 гг.

Казацка-сялянская вайна ў Беларусі.

1648 — 1668 гг.

Уладаранне вялікага князя i караля Яна Казіміра.

1654 — 1667 гг.

Вайна Pacei з Рэччу Паспалітай. Самая крывавая i спусташальная вайна ў нашым мінулым. У выніку яе Беларусь страціла болей за 50% насельніцтва.

1 лютага 1661 г.

Магілёускае паўстанне, у час якога жыхары горада выразалі 7-тысячны акупацыйны расейскі гарнізон.

1669 — 1673 гг.

Уладаранне вялікага князя i караля Міхала Вішнявецкага.

1672 г.

Сімяон Полацкі адчыніў першы ў Pacei тэатр.

1674 — 1696 гг.

Уладаранне вялікага князя i караля Яна Сабескага.

1697 — 1706, 1709 — 1733 гг.

Уладаранне вяліага князя i караля Аўгуста II Моцнага.

1700 — 1721 гг.

Паўночная вайна Pacei i Рэчы Паспалітай са Швецыяй. Вайсковыя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Белаpyci, якая страціла трэцюю частку насельніцтва.

1704 — 1709, 1733

Уладаранне вялікага князя i караля Станіслава Ляшчынскага.

1708 г.

Бітва расейскіх войскаў са шведамі каля вёскі Лясная (Слаўгарадскі раён).

1 траўня 1710 г.

Салдаты Пятра I узарвалі Полацкі Сафійскі сабор.

1733 — 1764 гг.

Уладаранне вялікага князя i караля Аўгуста III.

1743 — 1744 гг.

Крычаўскі сялянскі бунт.

1764 — 1795 гг.

Уладаранне вялікага князя i караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

1767 г.

Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнай шляхты, створаная з дапамогай Pacei дзеля ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай.

1768 г.

Утварэнне патрыятычнай Барскай канфедэрацьі, якая выступала за захаванне незалежнасці дзяржавы.

1771 г.

Расейская войскі на чале з А. Суворавым перамаглі каля вёскі Сталавічы (Баранавіцкі раён) сілы барскіх канфедэратаў пад камандаваннем вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага.

1772 г.

Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Аўстрыяй i Прусіяй i далучэнне усходняй часткі Беларусі да Расейскай імперыі.

1773 г.

У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія.

3 травня 1791 г.

Прыняцце Соймам Рэчы Паспалітай першай у Еўропе Канстытуцыі.

1792 г.

Утварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі магнатаў i шляхты, незадаволеных прыняццем Канстытуцыі i прагрэсіўнымі рэформамі. Канфедэраты звярнуліся па дапамогу да Pacei, якая ўвяла ў Рэч Паспалітую свае войскі.

1793 г.

Другі падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога Расея захапіла цэнтральную частку Беларусі.

1794 г.

Нацыянальна-вызвольнае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі.

23 травня 1794 г.

Указ імператрыцы Кацярыны II пра ўвядзенне у Расейскай імперьп “мяжы яўрэйскай аселасці”, у якую ўваходзілі Полацкая, Магілёўская i Мінская губерні.

1795 г.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай i далучэнне да Расейскай імперьі заходняй часткі Беларусі.

24 снежня 1798 г.

Нарадзіўся Адам Міцкевіч.

4 лютага 1808 г.

Нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

10 червеня 1812 г.

Адкрыццё Полацкай езущкай акадэміі, якая мела правы ўніверсітэта.

1812 г.

Паход на Расею Вялікай арміі Напалеона, у якой служыла 25 тысяч нашых суайчыннікаў. Напалеонаўская авантура, якая нарадзіла спадзяванні на аднаўленне незалежнасці Вял~кага Княства Літоўскага, каштавала Беларусі мшьёна яе жыхароў.

1 ліпеня 1812 г.

Напалеон абвясціў аб аднаўленні Вялікага Княства Літоўскага.

1817 — 1823 гг.

Дзейнасць таемных студэнцкіх таварыстваў філаматаў i філарэтаў.

1820 г.

Закрыццё царскімі ўладамі Полацкай акадэміі.

1825 г.

Стварэнне падпольнага таварыства “Ваенныя сябры”.

1831 г.

Нацыянальна-вызвольнае паўстанне супраць царызму.

1832 г.

Стварэнне пры расейскім урадзе “Асобага камітэта па справах Заходніх губерняў” з мэтай русіфікацыі Беларусі. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта.

1836 г.

Царскі указ пра ўвядзенне ва ўcix навучальных установах Беларусі выкладання на расейскай мове. Стварэнне нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі “Дэмакратычнае таварыства”.

2 лютага 1838 г.

Нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі.

1839 г

Арганізаваны царскімі ўладамі Полацкі царкоўны сабор прымае акт аб ліквщацыі уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Беларускіх уніятаў (напрыканцы ХVIII ст. яны складалі болей за 75% насельнщтва) прымусова далучаюць да Рускай праваслаўнай царквы.

21 сакав1ка 1840 г.

Адмысловым царскім указам забаронена ўжыванне у афщыйных дакументах назваў “Беларусь” i “Літва”. Указ пра спыненне дзейнасці ў Беларусі трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага i поўнае увядзенне расейскага заканадаўства.

1846 — 1849 гг.

Дзейнасць у Беларусі падпольнай арганізацыі “Саюз свабодных братоў” (“Братні саюз літоўскай моладзі”).

1859 г.

Забарона выкарыстання ў беларускім друку лацінскага шрыфту.

3 сакавіка 1861 г.

Скасаванне прыгоннага права.

Чэрвень 1862 г.

Выйшаў першы нумар нелегальнай беларускамоўнай газеты “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў Кастусь Каліноўскі з паплечнікамі.

1863 г.

Нацыянальна-вызвольнае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

1 лютага 1863 г.

Маніфест Часовага ўрада Літвы i Беларусі з заклікам да паўстання.

13 лютага 1863 г.

Захоп паўстанцамі горада Пружаны.

6 трауня 1863 г.

Захоп паўстанцамі горада Горы-Горкі.

22 сакавіка 1864 г.

Пакаранне К. Каліноўскага смерцю у Вільні.

1864 г.

Забарона размаўляць у навучальных установах Беларусі на роднай мове. За ўдзел студэнтаў i выкладчыкаў у паўстанні 1863 г. зачынены Горы-Горацкі земляробчы інстытут.

5 лшеня 1876 г.

Нарадзілася паэтэса Цётка (Алаіза Пашкевіч).

13 сакавіка 1881 г.

Беларускі шляхціц Ігнат Грынявіцкі забіў у Пецярбургy Аляксандра II, выканаўшы прысуд, які вынесла расейскаму імператару рэвалюцыйная арганізацыя “Народная воля”.

9 червеня 1881 г.

Нарадзіўся выдатны палітычны дзеяч i вучоны, адзан з “бацькоў” Беларускай Народнай Рэспублікі, Iван Луцкевіч.

7 ліпеня 1882 г.

Нарадзіўся Янка Купала.

3 лістапада 1882 г.

Нарадзіўся Якуб Колас.

8 лістапада 1883 г.

Нарадзіўся выдатны палітычны дзеяч, навуковец i пісьменнік Вацлаў Ластоўскі.

1884 г.

Пачаў выходзщь часопіс “Гомон”, орган беларускай фракцыі “Народнай волі>.

1891 г.

Выйшла ў свет кніга Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”.

9 снежня 1891 г.

Нарадзіўся Максім Багдановіч.

1898 г.

У Мінску адбыўся Першы з'езд РСДРП.

20 верасня 1903 г.

Нарадзілася паэтэса Наталля Арсеннева.

Снежань 1903 г.

Утварэнне першай беларускай палітычнай партыі - Беларускай сацыялістычнай грамады.

31 кастрычніка 1905 г.

Расстрэл рэвалюцыйнага мітынгу на Прывакзальным пляцы ў Мінску (“Курлоўскі расстрэл”).

Студзень 1906 г.

II з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады.

Травень 1906 г.

Заснаванне першага легальнага беларускага выдавецтва “Загляне сонца i у наша ваконца”.

14 верасня 1906 г.

Выйшаў першы нумар легальнай беларускай газеты “Наша доля”.

23 лістапада 1906 г.

Пачаў выходзіць беларускі тыднёвік “Наша нова”.

1907 — 1913 гг.

Дзейнасць Першай беларускай тэатральнай трупы Iгната Буйніцкага.

9 жніуня 1910 г.

Нарадзілася паэтэса Ларыса Геніюш.

1 жніуня 1914 г.

Пачатак Першай сусветнай вайны.

1915 — 1917 гг.

Дзейнасць Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

Студзень 1916 г.

Стварэнне у Вільні Цэнтральнага камітэта беларускіх нацыянальных арганізацый.

Люты 1916 г.

У Вшьні створана канфедэрацыя, якая выступала за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага.

Сакавік 1916 г.

Нарачанская наступальная аперацыя расейскіх войскаў і яе правал.

19 сакавіка 1917 г.

У Мінску адбылася агульнагарадская маніфестацыя ў гонар перамогі Лютаўскай рэвалюцыі ў Pacei.

Ліпень 1917 г.

3'езд беларускіх нацыянальных арганізацый i партый у Мінску.

27 кастрычніка 1917 г.

III з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску.

Лістапад 1917 г.

Цэнтральная рада беларускіх арганізацый пераўтворaна у Вялікую беларускую раду.

18 снежня 1917 г.

Пачатак працы Першага ўсебеларускага з'езда. Пасля ягонага разгону бальшавікамі на нелегальным пасяджэнні была абрана Рада ўсебеларускага з'езда.

3 студзеня 1918 г.

Рада Усебеларускага з'езда абрала Выканаўчы камітэт.

18 лютага 1918 г.

Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда ўзяў у свае pyкi ўладу ў Менску.

21 лютага 1918 г.

Выканкам Рады Усебеларускага з'езда апублікаваў 1-ю Устаўную грамату да народаў Беларусі, дзе абвясціў сябе Часовым урадам.

3 акавіка 1918 г.

Падпісанне Брэсцкай мірнай дамовы паміж Савецкай Расеяй i дзяржавамі нямецкага блоку, паводле якой частка Беларусі пакідалася немцам.

9 сакавіка 1918 г.

Выканаўчы камітэт Рады ўсебеларускага з'езда прыняў 2-ю Устаўную грамату, дзе абвясціў Беларусь дэмакратычнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.

25 сакавіка 1918 г.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

28 красавіка 1918 г.

Народны Сакратарыят Беларусі зацвердзіў беларускую мову дзяржаўнай i абавязковай у БНР i прыняў пастанову пра адкрыццё у Менску ўніверсітэта.

Чэрвень 1918 г.

Урад БНР афщыйна зацвердзіў герб Пагоня i бела- чырвонa-белы сцяг дзяржаўнымі сімваламі, а таксама увёу пашпарт грамадзяніна БНР.

11 кастрычніка 1918 г.

Народны Сакратарыят Беларусь прыняў часовую канстытуцыю БНР.

Снежань 1918 г.

Урад БНР на чале з Антонам Луцкевічам вымушаны пераехаць у Гародню.

30 — 31 снежня 1918 г.

У Смаленску адбыўся I з'езд КП(б)Б, які абвясціў утварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ).

1 студзеня 1919 г.

Афіцыйнае абвяшчэнне БССР са сталіцай у Менску. У склад БССР увайшлі Віцебская, Гарадзенская, Менскaя, Магілёуская губерні, а таксама беларускія паветы Віленскай, Ковенскай i Смаленскай губерняў.

16 студзеня 1919 г.

ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра ўключэнне Віцебскай, Магілёўскай i Смаленскай губерняў у склад РСФСР i стварэнне на астатняй тэрыторыі Літоўска-Беларускай ССР.

2 — 3 лютага 1919 г.

1-шы ўсебеларускі з'езд Саветаў у Менску прыняў і-ю Канстытуцыю БССР.

27 лютага 1919 г.

Створана Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел) са сталіцаю у Вільні. У складзе рэспублікі засталася тэрыторыя Віленскай i Менскай губерняў.

21 красавіка 1919 г.

Польская войскі занялі Вільню.

17 ліпеня 1919 г.

Урад ЛітБел спыніу сваю дзейнасць.

8 жніуня 1919 — 11 ліпеня 1920 г.

Акупацыя Менска польскімі войскамі.

Лістапад 1920 г.

Паход 20-тысячнай арма прыхільніка незалежнасці Беларусі генерала Станіслава Булак-Балаховіча на Палессе. Чырвоная Армія, несучы значныя страты, пакінула Петрыкаў, Мазыр, Калінкавічы.

Лістапад — снежань 1920 г.

Антыбальшавіцкае Слуцкае паўстанне (Слуцкі збройны чын).

14 лістапада 1920 г.

Адбыўся 1-шы беларускі з'езд Случчыны, які прызнаў яе часткаю БНР. 3'езд вітаў Найвышэйшую раду БНР, выказаў пратэст супраць усталявання савецкай улады “як чужацкай” i пастанавіў прыступщь да apгaнiзацыі уласных вайсковых фарміраванняў.

27 лістапада 1920 г.

Пачатак баявых дзеянняў слуцкіх паўстанцаў супраць савецкіх войскаў (Дзень Герояў).

18 сакавіка 1921 г.

Падпісана Рыжская мірная дамова паміж РСФСР (i па ўпаўнаважанню урада БССР) i УССР з аднаго боку i Польшчай з другога, у выніку чаго Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да Польшчы.

11 ліпеня 1921 г.

Адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

1921 — 1937 гг.

Дзейнасць у Заходняй Беларусі Таварыства беларускай школы.

30 студзеня 1922 г.

Адкрыццё у Менску інстытута беларускай культуры.

10 ліпеня 1922 г.

Абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Мельхіседэкам. (У 1937 г. увесь клір больш чым 400 прыходаў Беларускай аўтакефальнай царквы быў знішчаны.)

30 снежня 1922 г.

Дамова пра стварэнне Саюза ССР. Беларуская ССР увайшла ў склад СССР як заснавальнща.

Кастрычнік 1923 г.

Стварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

Лістапад 1923 г.

У СССР, у тым ліку i у БССР, створана Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае упраўленне (ОГПУ — АДПУ), асобыя калегіі якога атрымалі права без суда выносщь пастановы пра тэрміны зняволення i расстрэлы асобаў, якія прызнаны вінаватымі.

Сакавік 1924 г.

Першае узбуйненне Беларускай ССР. У склад БССР, якая пасля свайго 2-га абвяшчэння ў ліпені 1920 г. уключала ўсяго 6 паветаў Менскай губерні, вернута значная частка беларускіх паветаў Віцебскай, Гомельскай i Смаленскай губерняў. Тэрыторыя рэспублікі павялічылася болей як удвая (110,5 тыс. км2), колькасць насельнщтва — да 4,2 млн. чал.

1924 г.

Пачатак ажыццяўлення ў БССР палітыкі беларусізацыі. У Заходняй Беларусі польскія ўлады зачынілі 400 беларускіх школ i 15 беларускіх газет.

Червень 1925 г.

Заснаванне у Заходняй Беларусьі Беларускай сялянска - работніцкай грамады (БСРГ), легальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай нацыянальна-вызвольнай арганізацыі, якая налічвала 120 тыс. сяброў.

2—я палова 1920—х гг.

Пачатак рэпрэсій супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Паступовае згортванне беларусізацыі.

Снежань 1926 г.

Другое узбуйненне Беларускай ССР. У склад БССР вернуты Рэчыцкі і Гомельскі паветы. Тэрыторыя рэспублікі склала 125,8 тыс. км2, колькасць насельніцтва — 5 млн. чал.

Красавік 1928 г.

У Заходняй Беларусі (Беласток) пачаўся судовы працэс над 133 дзеячамі нацыянальна-вызвольнага руху.

1 студзеня 1929 г

На базе Інстытута беларускай культуры адкрыта Беларуская акадэмія навук.

1929 г.

Пачатак палітыкі масавай калектывізацыі, якая пазбавіла беларускую вёску лепшых працаўнікоў. У выніку гэтак званага “раскулачвання” з Беларусі былі высланы сотні тысяч жыхароў.

Люты 1930 г.

У СССР, у тым ліку i ў БССР, пры “паўнамоцных прадстаўніцтвах” ОГПУ сфарміраваны “тройкі”, якім дадзена права без суда накіроўваць у канплагеры або на расстрэл.

1930 — 1931 гг.

Масавыя арышты нацыянальнай інтэлігенцыі па сфабрыкаванай ОГПУ справе “Саюза вызвалення Беларусі”.

26 жніўня 1933 г

Пастанова Савета Народных Kaмicapay БССР “Аб зменах i спрашчэнні беларускага правапісу” з мэтаю “поўнага падпарадкавання беларускага правапicy задачам выхавання працоўных масаў у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму”.

1933 г.

Голад, выкліканы палітыкай калектывізацыі.

1937 — 1938 гг.

Найбольшы размах палітычных рэпрэсій.

1937 — 1941 гг.

Масавыя расстрэлы органамі НКВД цывільных грамадзян ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Паводле розных ацэнак, тут было расстраляна ад 30 да 300 тыс. чалавек. У выніку сталінскага генацыду Беларусь страціла звыш 2 млн. чалавек.

29 кастрычніка 1937 г

НКВД адначасова расстраляла ў Менску 14 пісьменнікаў: Міхася Зарэцкага, Алеся Дудара, Платона Галавача, Анатоля Вольнага, Васіля Каваля, Валерыя Маракова, Юрку Лявоннага, Васіля Сташэўскага, Зяму Пiвaвapaвa, Iзi Харыка ды інш.

23 жніўня 1939 г,

У Маскве падшсаны пакт Молатава — Рыбентропа, савецка-нямецкая дамова пра ненападзенне i сакрэтныя пратаколы пра падзел сфераў уплыву.

1 верасня 1939 г.

Нападзенне фашысцкай Германіі на Польшчу i пачатак Другой сусветнай вайны.

17 верасня 1939 r

Савецкія войскі перайшлі мяжу з Польшчай i да 25 верасня занялі усю тэрыторыю Заходняй Беларусі (разам з Вільняй і Беластокам) і Заходняй Украінай.

Кастрычнж 1939 г.

Вільня i Віленскі край паводле рашэння ўрада СССР перададзены Літве.

14 лістапада 1939 г.

Заходняя Беларусь прынята ў склад БССР. Насельніцтва рэспублікі павялічылася да 11 млн. чал.

22 чэрвеня 1941 г.

Пачатак вайны Германіі з СССР.

22 чэрвеня — канец ліпеня 1941 г.

Стварэнне аднаго з першых у Беларусі пінскага партызанскага атрада пад камандаваннем Васіля Каржа.

28 чэрвеня 1941 г.

Нямецкія войскі занялі Мінск.

Зіма 1941 — 1942 гг,

Стварэнне на тэрыторыі Беларусі фашысцкіх канцлагераў.

Студзень 1942 г.

На акупаванай тэрыторыі створана Беларуская незалежніцкая партыя.

Красавік 1942 г.

Стварэнне 1-й беларускай партызанскай брыгады пад камандаваннем Міная Шмырова.

Верасень 1942 г.

Стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху.

Красавік — червень 1943 г.

Беларускія партызаны правялі аперацыю “Граніт”, у ходзе якой пушчаны пад адхон 1806 эшалонаў праціўніка, узарваны 66 чыгуначных мастоў, разгромлены 164 гарнізоны.

23 чэрвеня — 28 жніуня 1944 г.

Беларуская аперацыя (“Багратыён”), у ходзе якой войскі 1, 2, 3-га Беларускіх i 1-га Прыбалтыйскага франтоў разам з беларускімі партызанамі вызвалілі ўсю тэрыторыю Беларусі ад намецкіх акупантаў.

27 чэрвеня 1944 г.

2-гі Усебеларускі кангрэс у Мінску пацвярджае пастановы 1-га Усебеларускага кангрэса і Рады БНР аб незалежнасці Беларусі.

3 ліпеня 1944 г.

Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Мінск.

Красавік 1945 г.

На знак прызнання яе заслуг у разгроме фашысцкай Германа Беларуская ССР прымаецца ў склад сяброў - заснавальнікаў ААН.

Жнівень 1945 г.

СССР перадае Польшчы са складу БССР 17 раёнаў Беластоцкай вобласці разам з Беластокам i 3 раёны Брэсцкай вобласці.

1946 — 1948 гг.

Чыстка КПБ i замена большасці вядучых камуністаў у Беларусі рускімі.

1951 г.

Адмена ў школах БССР абавязковага экзамена па беларускай мове. Заснаванне Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку.

1954 г.

Уступленне Беларускай ССР у ЮНЕСКО.

1959 г.

Паводле ўсесаюзнага перапісу насельніцтва ў Беларусі жыве 8 054 648 чалавек.

1965 г.

Першым сакратаром ЦК КПБ прызначаны Пётр Машэраў (трагічна загінуў у 1980 г.).

Сярэдзіна 1960-х — сярэдзіна 1970-х гг.

Нацыянальна-патрыятычны рух сярод беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, студэнтаў, на які ўлады адказалі адміністрацыйнымі рэпрэсіямі.

1970 г.

Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу насельніцтва ў БССР жыве 9 002 300 чалавек.

1971 г.

Праз трыццаць гадоў пасля пачатку нямецкай акупацыі Беларусь дасягнула даваеннага ўзроўню насельніцтва.

25 студзеня 1972 г.

У Мінску нарадзіўся мільённы жыхар.

1979 г.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце заснавана “Беларуская майстроўня” — студэнцкае аб'яднанне, якое змагалася за адраджэнне нацыянальнай культуры. Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу, насельніцтва БССР складае 9 560 000 чалавек.

26 красавіка 1986 г.

Ядзерная катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. 70% радыёактыўных выкідаў выпадае на Беларусь.

Снежань 1986 г.

Калектыўны ліст беларускай інтэлігенцыі (“Ліст 28-мi”) да Міхаіла Гарбачова з заклікам прадухіліць “духоўнае выміранне” беларускага народа.

Красавік 1987 г.

Заснаванне Беларускага фонду культуры.

1 лістапада 1987 г

Несанкцыянаваны мітынг у Мінску з нагоды дня памяці продкаў Дзяды. Удзельнікі абвінавачваюць савецкі рэжым у правядзенні ў Беларусі палітыкі генацыду.

19 червеня 1988 г

Блізу 10 000 чалавек удзельнічаюць у дэманстрацыі памяці ахвяраў Курапатаў, патрабуючы стварэння следчай камісіі.

19 кастрычніка 1988 г.

У Мінску на сходзе інтэлігенцыі ствараюцца грамадскае гістарычна-асветнае таварыства “Мартыралог Белapyci” i аргкамітэт Беларускага народнага фронту.

30 кастрычніка 1988 г.

Войскі i міліцыя жорстка разганяюць у Мінску масавую дэманстрацыю памяці ахвяраў сталінізму.

Студзень 1989 г.

Паводле перапісу насельніцтва, у Беларусі жыве 10 200 200 чалавек.

19 лютага 1989 г.

У Мінску на стадыёне “Дынама” адбыўся 45-тысячны мітынг у падтрымку БНФ i працэсу перабудовы.

24 — 25 чэрвеня 1989 г.

На Устаноўчым з'ездзе ў Вільні ўтвораны Беларускі народны фронт “Адраджэньне” на чале з Зянонам Пазьняком.

27 чэрвеня 1989 г.

Стварэнне Таварыства беларускай мовы.

26 ліпеня 1989 г.

Масавы мітынг у Мінску патрабуе стварэння следчай камісй у справе ўтойвання інфармацыі пра Чарнобыль.

26 студзеня 1990 г.

Вярхоўны Савет БССР прымае Закон аб мовах, у адпаведнасці з якім беларуская мова абвяшчаецца адзінай дзяржаўнай мовай рэспублікі.

27 ліпеня 1990 г.

Прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

10 — 11 верасня 1990 г.

На Устаноўчым з'ездзе ў Мінску заснавана Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

3 — 4 лістапада 1990 г.

Устаноўчы з'езд Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі.

2 — 3 сакавіка 1991 г.

Устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады.

Красавік 1991 г.

Шматтысячныя забастоўкі i дэманстрацыі рабочых у Мінску, Оршы i іншых гарадах, выкліканыя скачком цэнаў на асноўныя прадукты спажывання.

25 жніуня 1991 г

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі (наданне Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт БССР ад 27.07.1990 г. статуса канстытуцыйнага закону).

3 верасня 1991 г.

Miнскі гарсавет прыняў пастанову пра неабходнасць вяртання сталіцы краіны яе гістарычнай назвы - Менск.

19 верасня 1991 г.

Вярхоўны Савет Беларусі пастанавіу змяніць назву БССР на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь зацверджаны герб Пагоня, дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг.

8 снежня 1991 г.

Кіраўнікі Беларусі, Расейскай Федэрацыі i Украіны: Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын i Леанід Кучма падпісваюць у Віскулях (Белавежская пушча) пагадненне пра дэнансацыю дамовы аб стварэнні СССР ад 1922 г. i пра стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Сталіцай Садружнасці абраны Мінск.

30 студзеня 1992 г.

Беларусь прынята ў сябры Арганізацыі па бяспецы i супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

18 сакавіка 1992 г.

Вярхоўны Савет Беларусі загадвае ўраду пачаць фарміраванне нацыянальных Узброеных сіл.

Травень 1992 г.

Пачынаецца вывядзенне з Беларусі ядзернай зброі.

19 — 20 снежня 1992 г.

У Мінску адбыўся з'езд беларусаў з былых рэспублік СССР (Першы сход беларусаў блізкага замежжа).

8 — 10 ліпеня 1993 г.

Першы з'езд беларусаў свету ў Мінску. Прыняты дэкларацыя аб прынцыпах нацыянальнага i дзяржаўнага будаўніцтва, а таксама пастанова пра аднаўленне аб'яднаўчага сімвала i духоўнай рэліквіі беларускага народа — Жыватворнага Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай.

21 — 23 ліпеня 1993 г.

Візіт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на чале са старшынёй Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам у ЗША i падпісанне Дэкларацыі пра адносіны паміж ЗША i Рэспублікай Беларусь.

24 верасня 1993 г.

Беларуска-расейскае пагадненне пра вывядзенне з Беларусі расейскіх войскаў.

15 студзеня 1994 г.

Афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.

Люты 1994 г.

Беларусь упершыню накіроўвае асобную нацыянальную каманду на XVII зімовую Алімпіяду ў Hapвегii i па колькасці медалёў займае 15-е месца сярод 67 краінаў-удзельніц

15 сакавіка 1994 г.

Прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь, паводле якой яна абвешчана самастойнай унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай праўнай дзяржавай.

10 ліпеня 1994 г.

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў першым кіраўніком дзяржавы на 5-гадовы тэрмін абраны Аляксандр Лукашэнка.

5 снежня 1994 г.

На нарадзе ліцэраў АБСе ў Будапешце 3IIIA, Вялікабрытанія i Расея гарантуюць Беларусі, Украіне i Казахстану бяспеку i тэрытарыяльную цэласць.

11 студзеня 1995 г.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Сянько падпісвае ў Брусэлі дакумент праграмы НАТО “Партнёрства дзеля міру”.

11 красавіка 1995 г.

19 народных дэпутатаў апазіцыі абвяшчаюць у Вярхоўным Савеце галадоўку, пратэстуючы супраць “антыканстытуцыйных прапановаў прэзідэнта ў справе правядзення рэферэндуму”. Спецназ гвалтоўна выдаляе галадоўшчыкаў з будынку парламента.

14 траўня 1995 г.

Выбары у Вярхоўны Савет Беларусі i рэферэндум аб наданні расейскай мове афіцыйнага статусу, новай сімволіцы, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.

24 сакавіка 1996 г.

У Мінску адбылася 30-тысячная дэманстрацыя пратэсту супраць аб'яднання Беларусі з Расеяй.

2 красавіка 1996 г.

50-тысячная дэманстрацыя ў Мінску, прысвечаная 10-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы (“Чарнобыльскі шлях-99”). Сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй i масавыя арышты.

14 траўня 1996 г.

5 тысяч дэманстрантаў у Минску пратэстуюць супраць трымання пад арыштам удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”.

27 ліпеня 1996 г.

20 тысяч мінчукоў l прадстаўнікоў іншых гарадоў Беларусі адзначаюць у сталіцы Дзень незалежнасці святочнай дэманстрацыяй i мітынгам, на якім прымаецца рэзалюцыя з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта А. Лукашэнкі.

5 верасня 1996 г.

Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі пачалі збор подпісаў аб імпічменце — канстытуцыйным адхіленні прэзідэнта А. Лукашэнкі ад улады.

24 лістапада 1996 г.

Рэферэндум па пытаннях, прапанаваных прэзідэнтам А. Лукашэнкам: аб прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 г.; аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь на 3 ліпеня, аб куплі i продажы зямлі, аб смяротным пакаранні, а таксама па пытаннях, прапанаваных Вярхоўным Саветам Беларусі.

15 красавіка 1997 г.

У Мінску адбыліся дэманстрацыя i мітынг у абарону Канстытуцыі 1994 г.

2 красавіка 1997 г

У Маскве падпісана дамова пра саюз Рэспублікі Беларусь i Расейскай Федэрацыі. Масавыя акцыі пратэсту ў Мінску i ix жорсткі разгон.

26 — 27 ліпеня 1997 г.

Другі з'езд беларусаў свету ў Мінску.

27 верасня 1997 г.

У Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр урачыста перанесены вобраз Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай (арыгінал нацыянальнай рэліквіі знік у 1941 г.), адроджаны майстрам Міколам Кузьмічом на заказ Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” i з блаславення Беларускай праваслаўнай царквы.

25 снежня 1998 г.

Першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі, паводле якога насельніцтва краіны склала 10 045 200 чалавек (з ix 8 159 100 чалавек — беларусаў). Беларускую мову назвался роднай 73,7% жыхароў краіны.

29 — 30 студзеня 1999 г.

Першы кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі з удзелам 600 прадстаўнікоў апазіцыйных партый i рухаў, незалежных прафсаюзаў i грамадскіх арганізацый. Стварэнне Каардынацыйна-кансультатыўнай рады дэмакратычных сіл Беларусі.

30 траўня 1999 г.

Трагедыя ў падземным пераходзе станцыі метро “Няміга” у Мінску, дзе загінулі 53 чалавекі.

17 кастрычніка 1999 г.

Марш Свабоды, арганізаваны апазіцыйнымі партыямі i pyxaмi у Мінску, у якім удзельнічалі болей за 30 тысяч чалавек. (Марш завяршыуся жорсткімі сутыкненнямі з міліцыяй і АМАПам. Мноства параненых з абодвух бакоў)

1999 г.

Знікненне ў Miнску вядомых кіраўнікоў апазіцыі Юрыя Захаранкі i Віктара Ганчара, а таксама прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.

8 снежня 1999 г.

Падпісанне А. Лукашэнкам i Б. Ельцыным “Дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі i Pacei”.

Ліпень 2000 г.

Знікненне ў Мінску вядомага тэлежурналіста Дзмітрыя Завадскага.

29 ліпеня 2000 г.

У Miнскy адбыуся па ініцыятыве грамадскасці Усебеларускі з'езд за незалежнасць, у якім удзельнічала 1376 дэлегатаў ад палітычных партый, грамадскіх арганізацый, прафесійных i творчых саюзаў, працоўных калектываў, якія прадстаўлялі усе рэгиёны краины. 3'езд прыняў Акт незалежнасці Беларусі, які абвясціу не маючымі законнай силы любыя пагадненні i рашэнні, скіраваныя на скасаванне альбо абмежаванне суверэнітэту нашай дзяржавы.

На галоўную старонку сайта http://litvin12.narod.ru



Hosted by uCoz